Нет благороднее миссии,
чем сохранение исторической памяти
во имя светлого будущего.
А. Г. Лукашенко
Гісторыя Беларусі – гэта чарада складаных падзей і выпрабаванняў для беларускага народа, у выніку якіх краіна здабыла незалежнасць і суверэнітэт.
На Год гістарычнай памяці прыпадае шмат знакавых дат: 1160-годдзе першай летапіснай згадкі Полацка, 1030-годдзе стварэння Беларускай праваслаўнай царквы, 955-годдзе горада-героя Мінска, 505-годзе з даты выхаду першай усходнеславянскай кнігі, выдадзенай Францыскам Скарынам, 100-годдзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, 100-годдзе Інстытута беларускай культуры (папярэдніку Нацыянальнай акадэміі навук), 100-годдзе стварэння СССР.
Беларусь – край легенд, казак і паданняў. Зямля пад белымі крыламі, сінявокая Беларусь – так вельмі часта называюць нашу родную краіну. Яна славіцца сваімі лясамі, рэкамі, азёрамі, працавітымі і шчырымі людзьмі.
Як прыемна кожны дзень адкрываць для сябе таленавітасць нашага народа, бачыць прыгажосць роднага куточка, слухаць пявучую беларускую мову і адчуваць у душы вялікі гонар за сваю Радзіму і яе выдатных сыноў!
Патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення заўсёды неабходна грунтаваць на прыкладах подзвігу яго папярэднікаў.
Самым трагічным і адначасова гераічным перыядам гісторыі для беларускага народа стала Вялікая Айчынная вайна. З ворагам у вайну разам з салдатамі змагаліся старыя, жанчыны і дзеці. Унёсак беларускага народа ў барацьбу з фашызмам быў высока ацэнены іншымі дзяржавамі. У пасляваенны час усе сілы беларускага народа былі накіраваны на аднаўленне краіны, адраджэнне гарадоў і вёсак.
Памяць – гэта тыя рэчы, якія засталіся ад нашых продкаў, успаміны, творы, на старонках якіх адбываецца мастацкая рэканструкцыя мінулага, дзейнічаюць рэальныя гістарычныя асобы.
Памяць пра тых, хто аддаў сваё жыццё ў барацьбе з ворагам, будзе заўсёды жыць у нашых сэрцах. Сёння сваімі справамі, думкамі, паводзінамі мы павінны быць годнымі сваіх бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Светлая памяць усім воінам, якія абаранялі нашу Радзіму і далі магчымасць роднай краіне стаць самай прыгожай у свеце.
Сёлета Нацыянальны інстытут адукацыі ў рамках Года гістарычнай памяці ладзіць адкрыты дыстанцыйны культурна-асветніцкі марафон «Час вымяраецца памяццю». За перыяд з лютага па чэрвень 2022 года ў мерапрыемстве прынялі ўдзел ужо больш за 100 чалавек з розных мясцін нашай краіны. Яны прадставілі на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна. Праекты ўдзельнікаў марафона падзелены па наступных намінацыях: «Шляхам гісторыі», «Гістарычны хранограф», «Гістарычная прастора», «Гісторыя ў асобах», «Наша Спадчына».
Марафон працягнецца да кастрычніка 2022 года.
Запрашаем усіх на старонкі нацыянальнага адукацыйнага партала, каб убачыць работы ўдзельнікаў марафона.
Стаць аўтарам праекта і прыняць удзел у мерапрыемстве могуць вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўсе зацікаўленыя (педагогі, бацькі і інш.).
Падрабязную інфармацыю пра марафон можна знайсці па спасылцы: https://adu.by/ru/ucheniky/marafon.html.